Джэк Кеваркян (англ.: Jack Kevorkian; 26 мая 1928, Пантыяк, штат Мічыган — 3 чэрвеня 2011, Дэтройт, штат Мічыган) — амерыканскі ўрач, папулярызатар эўтаназіі. Мянушкі — «Доктар Джэк», «Доктар Смерць», «Доктар Суіцыд».
Па яго словах, ён садзейнічаў эўтаназіі 130 пацыентаў. У 1998 ён быў арыштаваны і асуджаны за забойства другой ступені праз дапамогу ў сыходзе з жыцця пацыента з бакавым аміятрафічным склерозам. Датэрмінова вызвалены 1 чэрвеня 2007 з умовай больш не аказваць дапамогі ў правядзенні эўтаназій і не займацца яе прапагандай.
Зноскі
| |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|