Джос |
---|
англ.: Jos Plateau |
Размяшчэнне |
Нігерыя |
Вышыня над узроўнем мора |
1735 м |
Працягласць з поўначы на поўдзень |
каля 180 км |
Працягласць з захаду на ўсход |
каля 320 км |
|
Джос (англ.: Jos Plateau) — горнае плато ў Заходняй Афрыцы, на тэрыторыі Нігерыі.
Плато размешчана паміж рэкамі Нігер і Бенуэ Пераважаючыя вышыні 1200—1400 м. Найбольшая вышыня — 1735 м (гара Шэрэ). Плато ўяўляе з сябе астанцавы крышталічны масіў складзены галоўным чынам з эрадзіраваных гнейсаў. Маюцца асобныя гранітныя пікі, конусы патухлых вулканаў, сталовыя горы.
На плато маюцца радовішчы волава, ніобію, танталу.
Тут бяруць пачатак шматлікія прытокі Нігера і рэк басейна возера Чад. Ападкаў за год да 1200—1400 мм. Пашыраны другасныя злакавыя саваны.
Літаратура
- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 135. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
Спасылкі