Джан Галеаца Марыя Сфорца (італ.: Gian Galeazzo Maria Sforza; 20 чэрвеня 1469, Абіятэграса — 21 кастрычніка 1494, Павія) — герцаг Міланскі з 1476 па 1494 гады.
Старэйшы сын Галеаца Марыа Сфорцы і Боны Савойскай. Пасля забойства бацькі, ва ўзросце сямі гадоў атрымаў у спадчыну тытул герцага Міланскага. 3 студзеня 1477 года яго маці, Бона Савойская, была абвешчана рэгенткай. Яна кіравала герцагствам з дапамогай сакратара яе забітага мужа, Франчэска Сіманеты.
Аднак неўзабаве дзядзька Джана Галеаца, Ладавіка, пачаў набіраць рэальную ўладу. Тытул герцага насіў хлопчык, а кіраваў Ладавіка. Каб умацаваць альянс паміж Міланскім герцагствам і Неапалітанскім каралеўствам, ён ажаніў пляменніка з Ізабелай Неапалітанскай[en] (1470—1524), дачкой караля Альфонса II. З-за хуткага шлюбу Кастэла Сфарцэска дэкараваў сам Леанарда да Вінчы, запрошаны да двара Ладавіка. Вяселле адбылося 2 лютага 1489 года; пара мела трох дзяцей:
Джан Галеаца памёр ва ўзросце 25 гадоў. Шматлікія чуткі вінавацілі ў яго смерці Ладавіка, які працягнуў кіраваць у якасці герцага.
Зноскі
Спасылкі
Джан Галеаца Сфорца — продкі |
---|
|
| |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|