«Далягля́ды» — штогадовы літаратурны зборнік. Выдаваўся штогод у 1975—1992 гадах у Мінску. У перакладах на беларускую мову змяшчаў творы класікаў сусветнай літаратуры, пісьменнікаў народаў СССР і замежных краін. 3 1982 года друкаваў толькі пераклады твораў замежных пісьменнікаў. Беларускамоўныя пераклады твораў літаратуры народаў СССР публікаваліся ў зборніку «Братэрства»[1].
Асноўныя рубрыкі — «Проза, паэзія, драматургія», «Спадчына», «Пісьменнік і кніга», «Голас наш чуцён далёка» (пра выданні твораў беларускай літаратуры і даследаванні яе ў блізкім і далёкім замежжы), «Хроніка перакладных выданняў»[1].
Перакладчыкі: А. Куляшоў, М. Танк, П. Панчанка, Э. Агняцвет, А. Асташонак, М. Аўрамчык, Р. Барадулін, Я. Брыль, Г. Бураўкін, В. Вітка, Ю. Гаўрук, Н. Гілевіч, С. Грахоўскі, А. Зарыцкі, В. Зуёнак, З. Колас, А. Кудравец, П. Макаль, А. Мальдзіс, М. Навіцкі, Б. Сачанка, Я. Семяжон, В. Сёмуха, Я. Сіпакоў, М. Стральцоў, І. Чарота, І. Чыгрынаў, Л. Яўменаў і інш[1].
Крыніцы
Літаратура