Гі́льгамеш ({d}gilgameš[3]-e) — паўлегендарны правіцель шумерскагагорадаУрук (XXVIII ст. да н.э.).
У эпічных песнях III тыс. да н.э., паэме канца III — пач. II тыс. да н.э. апісваюцца подзвігі Гільгамеша, яго сяброўства з дзікім чалавекам Энкіду, падарожжа ў пошуках сакрэту бессмяротнасці. Копія паэмы, напісаная клінапісам на 12 гліняных таблічках, знойдзена ў бібліятэцы асірыйскага цара Ашурбаніпала.