Гуані́н (2-аміна-6-оксіпурын) — пурынавая аснова, якая ёсць ва ўсіх жывых клетках у саставе нуклеінавых кіслот (ДНК і РНК). Структурны кампанент нізкамалекулярных каферментаў, зыходнае рэчыва пры біясінтэзе птэрынаў, рыбафлавіну, фоліевай кіслаты.
Нуклеатыд гуаніну ўдзельнічае ў сінтэзе бялку, актывацыі тлушчавых кіслот, цыкле трыкарбонавых кіслот, глюканеагенезе.
У значнай колькасці знаходзіцца ў экскрэментах павукападобных і птушак (адкрыты ў складзе гуана, адсюль назва), у лусцы і скуры рыб (вапнавае злучэнне гуаніну надае лусцы рыб характэрны бляск), паўзуноў і земнаводных.
Пры дэзамінаванні адэназіндэзаміназай гуанін пераўтвараецаа ў ксанцін.
Літаратура