Універсітэт акрэдытаваны Заходняй асацыяцыяй школ і каледжаў ЗША і прапануе 34 праграмы бакалаўрыяту і 11 магістратуры. 94% студэнтаў вучэльні з’яўляюцца выхадцамі з астравоў Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёну, амаль 72% студэнтаў навучаюцца ў дзённай (вочнай) форме навучання. Ва ўніверсітэце працуе на пасадах прафесарска-выкладчыцкага складу каля 180 асоб. Універсітэт быў заснаваны ў 1952 годзе як двухгадовая педагагічная вучэльня, вядомая тады як Гуамскі тэрытарыяльны каледж, заснаваная губернатарам Карлтанам Скінерам. У 1960 годзе каледж пераехаў у цяперашні кампус у цэнтральнай частцы Гуама. У 1965 годзе каледж быў акрэдытаваны як чатырохгадовая навучальная ўстанова, якая мае права надаваць акадэмічныя ступені.