Грыгорэ Веіру |
---|
рум.: Grigore Vieru |
|
Асабістыя звесткі |
Дата нараджэння |
14 лютага 1935(1935-02-14)[1] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці |
18 студзеня 2009(2009-01-18)[2] (73 гады) |
Месца смерці |
|
Пахаванне |
|
Грамадзянства |
Малдова |
Альма-матар |
|
Прафесійная дзейнасць |
Род дзейнасці |
паэт |
Гады творчасці |
1957—2009 |
Кірунак |
лірыка, дзіцячыя вершы |
Мова твораў |
малдаўская, руская |
Дэбют |
1957 |
Грамадская дзейнасць |
Партыя |
|
Член у |
|
Узнагароды |
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Грыгорэ Віеру (малд.: Grigore Vieru; 14 лютага 1935, сяло Перарыта, Хоцінскі павет, Бесарабія, Каралеўства Румынія — 18 студзеня 2009, Кішынёў, Рэспубліка Малдова) — малдаўскі паэт.
Раннія гады
Грыгорэ Віеру нарадзіўся 14 лютага 1935 года ў сяле Перарыта Хоцінскага павета Бесарабіі (цяпер Брычэнскі раён Рэспублікі Малдова) у сям’і Паўла і Еўдакіі Віеру. Быў адзіным дзіцем у сям’і.
У родным сяле скончыў 7 класаў, і працягнуў адукацыю ў другой сярэдняй школе горада Ліпканы. У 1957 годзе дэбютаваў з кнігай вершаў для дзяцей «Alarma» («Трывога»).
У 1958 годзе скончыў факультэт гісторыі і філалогіі Кішынёўскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута ім. Іёна Крангэ. У гэтым жа годзе ўладкоўваецца на працу на пасаду рэдактара ў газету «Ленінская іскра».
8 чэрвеня 1959 года жэніцца з Раісай Наку. 16 чэрвеня 1960 года ў Грыгорэ Віеру нарадзіўся сын, якога назвалі Тэадор.
Творчасць
Працаваў рэдактарам у выдавецтве «Малдаўская кніга», у якім выйшлі дзве яго складанкі вершаў для дзяцей «Făt-Frumos curcubelul» і «Bună ziua, fulgilor!». У 1963 годзе выходзяць зборнік вершаў для дзяцей «Mulţumim pentru pace» («Дзякуй за свет») і зборнік вершаў, песень і казак «Făguraşi». 19 чэрвеня 1965 у Грыгорэ Віеру нараджаецца другі сын — Кэлін, а ў 1967 ён узнагароджваецца рэспубліканскай прэміяй камсамола Малдовы імя Барыса Главана. У 1968 годзе выходзіць зборнік вершаў на рускай мове «Имя твоё», якая быў высока ацэнена літаратурнай крытыкай рэспублікі.
У 1973 годзе Г. Віеру ў складзе дэлегацыі савецкіх пісьменнікаў наведвае Румынію, сустракаецца з рэдактарамі румынскай газеты «Secolul XX» («XX стагоддзе»). Потым выходзіць кніга «Мама» (вершы, 1975), кніга дашкольніка «Albinuţa» («Пчолка») (1980), «Fiindcă iubesc» («Таму што кахаю») (вершы, 1979).
У 1984 года фірма «Мелодыя» ў серыі «Дыскаклуб» выпусціла складанку песень Анатоля Кірыка на вершы Віеру ў выкананні Сільвіі Кірык, Сафіі Ратару, Штэфана Петраку і Анастасіі Лазарук. Песні на вершы Рыгора Віеру («Adio», «Amor», «Молодость-цветок», «Песня о моей жизни», «Нежная мелодия», «Романтика») выконвала Сафія Ратару[3].
Паэт сам з’яўляецца аўтарам песенных мелодый («Să creşti mare»), выйшлі складанкі песень «Poftim de intraţi» і «Cine crede». Былі пакладзены на музыку і іншыя вершы пісьменніка — «Паўлік Марозаў: пурпурны гальштук» (Pavlik Morozov: Cravata lui cea purpurie…), «Выдатная Малдова» (Moldovă frumoasă), «Мы жывём у калгасе» (Noi vom trăi în comuna, музыка Златы Ткач), «Чырвоны Кастрычнік» (Octombrie cel roşu, музыка Златы Ткач), «Наш сцяг» (Steagul nostru, музыка Валера Ратару), «Ідуць піянеры» (Trec pionerii, музыка Паўла Рывіліса)[4][5].
Палітычная дзейнасць
У канцы 80-х гадоў стаў адным з актыўных удзельнікаў Руху за аб’яднанне Румыніі і Малдавіі. У 1989 годзе быў абраны народным дэпутатам Малдаўскай ССР. Браў удзел у шматлікіх патрыятычных мітынгах у Кішынёве.
Пасля 2001 года знаходзіўся ў апазіцыі да Партыі камуністаў[6].
Смерць
У ноч з 15 на 16 студзеня 2009 года трапіў у аўтамабільную аварыю недалёка ад сяла Дэнчень Ялавенскага раёна на трасе Басарабяска — Кішынёў, быўшы пасажырам легкавога аўтамабіля, якім кіраваў Георгій Мунцяну, намеснік дырэктара Нацыянальнага акадэмічнага ансамбля народнага танца «Жок». Прычынай аварыі паліцыя горада Кішынёва назвала перавышэнне хуткасці і стомленасць кіроўцы[7][8].
Грыгорэ Віеру быў дастаўлены ў бальніцу хуткай дапамогі горада Кішынёў, дзе памёр ноччу 18 студзеня 2009 года, у 1:20[9]. 20 студзеня 2009 года абвешчана ў Малдове днём жалобы ў сувязі з гібеллю паэта[10].
Пахаваны на Цэнтральных (Армянскіх) могілках у Кішынёве[11].
Беларускія пераклады
На беларускую мову вершы Віеру перакладалі Генадзь Бураўкін, Анатоль Грачанікаў, Таіса Бондар[12].
- Імя твае: Лірыка / Пер. з малд. і уступ. слова Т. Бондар. — Мн. : Мастац. літ., 1986. — 142 с. — (Паэзія народаў СССР).
Крыніцы
Спасылкі
| |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|