Годфрыд Нелер (ням.: Gottfried Kniller, англ.: Godfrey Kneller; 8 жніўня 1646 — 1723) — нямецкі жывапісец, найбольш папулярны партрэтыст Вялікабрытаніі мяжы XVII—XVIII стагоддзяў. Быў пасвечаны ў рыцары кіраўніком Нідэрландаў і каралём Англіі Вільгельмам III. Георг I дараваў яму годнасць баранета.
Біяграфія
Готфрыд Нелер нарадзіўся 8 жніўня 1646 года ў паўночнагерманскім горадзе Любеку. Вучань Фердынанда Бола ў Амстэрдаме; правёў некалькі гадоў у Венецыі, вывучаў там творы Тыцыяна і Тынтарэта.
Пасяліўшыся з 1674 года ў Лондане, быў да канца свайго жыцця каралеўскім прыдворным жывапісцам і выконваў замовы, якія ў мностве сыпаліся да яго з боку англійскай шляхты. Вялікі поспех мелі яго партрэты дзесяці прыгажунь двара Вільгельма III, створаныя ў перайманне аналагічнай серыі яго папярэдніка Пітэра Лелі. Для залы пасяджэнняў вігаўскага клуба «Кіт-Кэт» стварыў не менш за сорак партрэтаў яго членаў; гэты фармат партрэта (крыху менш за паясны) атрымаў назву «кіт-кэт».
Кнелер пісаў надзвычай хутка і толькі галовы; астатняе ў яго партрэтах дапісвалі вучні і памочнікі.
Зноскі
| |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|