«Горкаўская» — станцыя Пецярбургскага метрапалітэна. Размешчана на Маскоўска-Петраградскай лініі паміж станцыямі «Неўскі праспект» і «Петраградская».
Станцыя адкрыта 1 ліпеня 1963 года ў складзе ўчастка «Тэхналагічны інстытут» — «Петраградская». Назву атрымала па сваім размяшчэнні ў пачатку былога праспекта Максіма Горкага (цяпер Кронверкскі праспект), дзе ў доме № 23 доўгі час жыў пісьменнік.