Выхаванец клуба «Мінск», з 2017 года пачаў выступаць за дубль, а на наступны год стаў зрэдку прыцягвацца і да асноўнай каманды. Увосень 2018 года гуляў таксама ў Юніёрскай лізе УЕФА. 26 красавіка 2019 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матча супраць БАТЭ (0:1). У далейшым працягваў гуляць за дубль, часам прыцягваўся да асноўнай каманды.
У сакавіку 2020 года далучыўся да наваполацкага «Нафтана», дзе стаў адным з асноўных ігракоў. У ліпені 2020 года быў адкліканы з арэнды ў «Мінск», дзе зноў стаў выступаць за дубль і часам далучацца да асновы.
У сакавіку 2021 года адправіўся на прагляд у мазырскую «Славію», якая неўзабаве арандавала паўабаронцу[3]. У сезоне 2021 не меў трывалага месца ў аснове, пераважна выхадзіў на замену, з кастрычніка стаў часцей з’яўляцца ў стартавым складзе. Гол Жэрдзева, забіты 16 кастрычніка ў браму барысаўскага БАТЭ (вынік матча 3:1), быў прызнаны найлепшым голам чэмпіянату Беларусі 2021[4].
У лютым 2022 года па выніках пасяджэння Камітэт па статусу і пераходам футбалістаў пацвердзіў страту «Мінскам» правоў на атрыманне кампенсацыі за падрыхтоўку футбаліста[5], пасля чаго той зноў далучыўся да «Славіі» і падпісаў паўнавартасны кантракт[6]. У сезоне 2022 быў трывалым іграком асновы, з 10 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды. У лістападзе 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў мазырскі клуб[7].
У студзені 2023 года стаў іграком ізраільскага клуба «Бней Іегуда», падпісаўшы кантракт на 2,5 гады[8], аднак пакінуў каманду па заканчэнні сезона 2022/23. У ліпені 2023 года далучыўся да мінскага «Дынама»[9]. У студзені 2024 года падпісаў новае аднагадовае пагадненне са сталічным клубам[10].
Міжнародная кар’ера
16 лістапада 2021 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме адборачнага матча чэмпіянату Еўропы 2023 супраць Ліхтэнштэйна (4:0).