Герэра — народ, жыве ў асноўным у Намібіі, а таксама ў Батсване і Анголе. Размаўляюць на мове герэра групы банту. Налічваецца каля 240 тыс. чалавек. Вернікі - пратэстанты, частка захоўвае традыцыйныя вераванні. Асноўны занятак - жывёлагадоўля.
У Намібіі ў большасці выпадкаў яны працуюць на фермах і гандлююць, у гарадах - гандляры і рамеснікі. У Анголе герэра займаюцца пераважна жывёлагадоўляй. На тэрыторыі Намібіі герэра жывуць як група прадстаўнікоў свайго племя ў Каакалендзе (Kaokoland), дзе ў рэзервацыі знаходзіцца племя хімба.
У 1904-1907 гадах пры падаўленні паўстання нямецкімі войскамі знішчана каля 65 000 (80% племя) чалавек герэра.
Спасылкі