|
|
Герб |
Сцяг |
|
|
Герніка (поўная афіцыйная назва на іспанскай мове — Герніка-і-Луна, ісп.: Guernica y Luno, на баскскай — Герніка-Лума, баскск.: Gernika-Lumo) — горад і муніцыпалітэт у Іспаніі, уваходзіць у правінцыю Біская ў складзе аўтаномнай супольнасці Краіна Баскаў. Муніцыпалітэт знаходзіцца ў складзе раёна (камаркі) Бустурыяльдэа-Урдайбай. Займае плошчу 8,6 км². Насельніцтва — 15 860 чалавек. За 33 км на паўночны ўсход ад Більбаа. Заснаваны 28 красавіка 1366 года прынцам Тэльё Кастыльскім. З’яўляецца культурным і гістарычным цэнтрам баскаў.
Зноскі