Германо-савецкі ваенны парад у Брэст-Літоўску — праходжанне ўрачыстым маршам па цэнтральнай вуліцы горада падраздзяленняў XIX матарызаванага корпусу вермахта (камандуючы корпусам — генерал танкавых войскаў Гайнц Гудэрыян) і 4-га батальёну 29-й асобнай танкавай брыгады РСЧА (камбрыг — Сямён Майсеевіч Крывашэін), якое адбылося 22 верасня1939 г. ў час афіцыйнай працэдуры перадачы Брэст-Літоўска і Брэсцкай крэпасці савецкаму боку ў час уварвання ў Польшчу войскаў Германии і СССР. Працэдура завяршылася ўрачыстым спускам нямецкага і ўзняццем савецкага сцягоў[1][2][3][4].
Перадача гораду адбывалася паводле савецка-нямецкага пратаколу аб усталяванні дэмаркацыйнай лініі на тэрыторыі былой Польскай дзяржавы, падпісанага 21 верасня1939 г. прадстаўнікамі савецкага і нямецкага камандаванняў[5].