Герб Горак — геральдычны сімвал Горак, праект якога з’явіўся 27 жніўня1867: «у залатым полі тры чорныя горкі, з іх вырастае па адным зялёным коласе»[1].
Гісторыя
У 1862 годзе Б. Кёне распрацаваў праект герба Горак па новых правілах гарадскіх гербаў, якія былі прыняты ў 1857 годзе. Але гэты праект не быў зацверджаны. У 1867 годзе Б. Кёне распрацаваў яшчэ адзін праект герба, які быў зацверджаны 27 жніўня 1867 года. І ў Палажэнні аб гербе горада ад 27 жніўня 1867 г. гаварылася:
…изобразить в сём гербе, как главную эмблему города Горки, три горы, средняя выше других, а чтобы указать на занятие земледелием жителей города — вырастающие из гор колосья, в вольной части щита поместить герб Могилёвской губернии. Щит украсить башней с тремя зубцами.
На працягу часу герб горада панёс некаторыя змяненні: знікла башня з зубцамі і герб Магілёўскай губерні. Выглядаў так: у залатым полі тры чорныя горкі, а з іх вырастае па аднаму зялёнаму коласу.