Герб Бразіліі быў зацверджаны 19 лістапада1889 г., праз 4 дні пасля таго, як Бразілія стала рэспублікай. Герб складаецца з цэнтральнай эмблемы, апраўленай галінамі кававага дрэва з левага боку і тытуню з правага, гэта важныя сельскагаспадарчыя культуры Бразіліі. У блакітным крузе ў цэнтры намалявана сузор'е Паўднёвы крыж. 27 зорак каля яго азначаюць 26 штатаў Бразіліі і Федэральную акругу. Блакітная стужка змяшчае поўную афіцыйную назву дзяржавы (República Federativa do Brasil - Федэратыўная Рэспубліка Бразілія) у першым шэрагу. У другім указана дата заснавання федэратыўнай рэспублікі (15 лістапада 1889).