Генрых Альтхер (ням.: Heinrich Altherr; 11 красавіка 1878, Базель — 27 красавіка 1947, Цюрых) — швейцарскі мастак. Пасля навучання ў Базелі і Мюнхене жыў у Рыме. У 1906 годзе пасяліўся ў Карлсруэ, дзе стварыў свае першыя фрэскі і вітражы, тэмай якіх з’яўляецца паказ стыхійных сілаў. Пафас яго твораў нагадвае Карла Хофера, яго мастацкая мова блізкая да экспрэсіянізму. У 1939 годзе Альтхер вярнуўся ў Швейцарыю.
Зноскі