Стратавулкан утварыўся ў выніку шматлікіх вывяржэнняў з лінейнай трэшчыны. Складзены з андэзітавых і базальтавыхлаў.
Гекла — частка вулканічнага горнага хрыбта, працягласцю 40 кіламетраў. Аднак самай актыўнай часткай гэтага хрыбта з’яўляецца расколіна працягласцю 5,5 км, якая завецца Heklugjá, што належыць вулкану Гекла.
З 874 года вывяргаўся больш 20 разоў і лічыцца найбольш актыўным вулканам Ісландыі. У сярэднявеччы ісландцы звалі яго «Брама ў пекла». Вывучэнне адкладаў вулканічнага попелу засведчылі, што вулкан быў актыўным сама меней на працягу апошніх 6600 год. Першае датаванае вывяржэнне адбылося ў 1104 годзе[2]. Найбольш моцныя вывяржэнні адбыліся ў 1766—1768 і 1947—1948[1] гадах. Апошняе вывяржэнне адбылося 28 лютага2000 года.