Га́рда (італ.: Lago di Garda) — возера на поўначы Італіі, ля падножжа Альпаў; паўднёвай частка — на Ламбардскай нізіне.
Размешчана на вышыні 65 м. Плошча 370 км², глыбіня да 346 м. Катлавіна возера — тэктанічная ўпадзіна, апрацаваная плейстацэнавымі канцавымі ледавікамі. Паўночная, вузкая і доўгая частка нагадвае фіёрд пры вышынях навакольных хрыбтоў да 2000 м, паўднёвая — больш шырокая, складзеная марэннымі адкладамі. У паўночны канец возера ўпадае рака Сарка, з паўднёвага канца выцякае рака Мінча (левы прыток ракі По). Суднаходства. Курорты (Лімонэ-суль-Гарда, Гардонэ-Рыўера, Брэнцонэ, Гарда).
Літаратура
Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 58. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0.
Гарда // Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 109. — 538 с. — 100 000 экз.(руск.)
G. Borelli, Un lago, una civiltà: il Garda, Verona, Banca popolare di Verona, 1983.
Edizioni d’Arte Lettore, Lago di Garda, Si.Be Group, Verona, 2004.