У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Катовіч.
Ганна Фларыянаўна Катовіч (5 верасня 1915 — 31 сакавіка 2003) — беларуская ўрач-хірург. Кандыдат медыцынскіх навук (1958), дацэнт (1959). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[1].
Біяграфія
Скончыла Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут у 1941 годзе. Працавала ў Віцебскай абласной клінічнай бальніцы (1944—1946, ардынатар хірургічнага аддзялення, у 1950—1953 — па сумяшчальніцтве, галоўны ўрач), Віцебскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце (з 1946, лячэбны факультэт, кафедра шпітальнай хірургіі, дацэнт, у 1965—1970 — кіраўнік курса траўматалогіі, артапедыі і ваенна-палявой хірургіі, 1967—1969 — дэкан факультэта).
Памерла 31 сакавіка 2003 года.
Сям’я
Навуковая дзейнасць
Навуковыя інтарэсы: хірургія канечнасцей, таракальная хірургія, абдамінальная хірургія.
Узнагароды
Ордэн Чырвонай Зоркі і інш.
Зноскі