Ганаў (заліў)
Гана́ў (фр.: Golfe de la Gonâve, гаіц. крэольск.: Lagonav) — вялікі заліў каля заходняга ўзбярэжжа Гаіці. На яго ўзбярэжжы стаіць Порт-о-Прэнс, сталіца Гаіці. Іншыя гарады каля заліва: Ганаіў, Сен-Марк, Мірагаан і Жэрэмі. У заліве знаходзяцца астравы: Ганаў (які адлучае ад асноўнай часткі заліва праліў Ганаў) і Каеміты. У заліў упадае найбуйнейшая рака Гаіці Артыбаніт.
Information related to Ганаў (заліў) |