Імем Берынга названы востраў, праліў і мора на поўначы Ціхага акіяна, а таксама Камандорскія астравы. У археалогіі паўночна-ўсходнюю частку Сібіры, Чукотку і Аляску (якія, як цяпер лічыцца, злучаліся раней палоскай сушы) часта называюць агульным тэрмінам Берынгія.
Біяграфія
Вітус Берынг нарадзіўся ў 1681 годзе ў дацкім горадзе Хорсенс, скончыў кадэцкі корпус у Амстэрдаме ў 1703 годзе, у тым жа годзе паступіў на рускую службу ў чыне падпаручніка, пасля падарожжа ў Ост-Індыю, і служыў на расійскім Балтыйскім флоце ў час Вялікай Паўночнай вайны.
У 1707 годзе назначаны ў паручнікі. У 1710 годзе пераведзены на Азоўскі флот, назначаны ў капітан-лейтэнанты, камандаваў шнявай «Мункер».
У 1710—1712 гг. служыў на расійскім Азоўскім флоце і ўдзельнічаў у вайне з Турцыяй.
У 1712 г. пераведзены на Балтыйскі флот, у 1715 г. назначаны ў капітаны 4 рангу.
У 1713 г. у Выбаргу ажаніўся з Ганнай Крысцінай, дачкой аднаго з мясцовых бюргераў.
У апошні раз Берынг пабываў на радзіме ў 1715 годзе і больш туды не вяртаўся.
У 1716 г. камандаваў караблём «Перл». У 1717 годзе назначаны ў капітаны 3 рангу. У 1719 годзе камандаваў караблём «Селафаіл». У 1720 г. узведзены ў капітаны 2 рангу, камандаваў караблём «Мальбург», затым — караблём «Лясное». У 1724 годзе звольнены па просьбе са службы, а затым ізноў прыняты на службу камандзірам «Селафаіла» у чыне капітана 1 рангу.