Загаловак гэтага артыкула — ісландскае асабістае імя. У ісландцаў, за рэдкімі выключэннямі, няма прозвішчаў; частка імя, якая сканчаецца на «-сан» або «-доўцір», з’яўляецца не прозвішчам, а іменем па бацьку. Па імені па бацьку звяртацца да ісландцаў не прынята; чалавека, апісанага ў гэтым артыкуле, правільна зваць Вілюм Тоўр.
Выхаванец клуба «Брэйдаблік». ДЭбютаваў у чэмпіянаце Ісландыі 1 кастрычніка 2016 года, выйшаўшы на замену ў канцы матчу супраць «Ф’ёлніра» (0:3). У сезоне 2016 больш не выхадзіў на поле, у 2017 годзе згуляў у 8 матчах чэмпіянату. У сезоне 2018 замацаваўся ў асноўным складзе «Брэйдабліка» і дапамог камандзе заваяваць срэбраныя медалі чэмпіянату.
У лютым 2019 года падпісаў кантракт з беларускім клубам БАТЭ з Барысава[2]. У сезоне 2019 нярэдка заставаўся на лаўцы запасных, у 2020 годзе стаў часцей з’яўляцца ў стартавым складзе, але шмат прапусціў з-за траўм. У пачатку 2021 года быў трывалам іграком асновы, аднак у маі атрымаў цяжкую траўму і амаль не з’яўляўся на полі да канца сезона. У лютым 2022 года падоўжыў кантракт з БАТЭ да канца года[3].
Выступаў за юніёрскую і моладзевую зборныя Ісландыі. 15 студзеня 2019 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Ісландыі, выйшаўшы на замену ў другім тайме таварыскага матчу супраць Эстоніі (0:0).