Нарадзілася малодшай дачкой у сям’і Карла Людвіга, спадчыннага прынца Бадэнскага і Амаліі Гесэн-Дармштацкай. Яе старэйшая сястра Лізавета стала жонкай расійскага імператара Аляксандра I. Саму ж Вільгельміну выдалі замуж 19 чэрвеня 1804 года за яе кузена, роднага пляменніка яе маці, спадчыннага прынца Гесэнскага Людвіга, які быў нашмат старэйшым за яе і атрымаў у спадчыну тытул вялікага герцага ў 1830 годзе.