Вільгельмсгафен (ням.: Wilhelmshaven) — горад у Ніжняй Саксоніі, Германія. 83,5 тыс. жыхароў (2005). Падзяляецца на 27 гарадскіх раёнаў. Обербургамістр — Эберхард Менцэль (СДПГ).
Заснаваны ў 1869 каралём ПрусііВільгельмам І у якасці базы прускага флоту. Быў галоўнай базай ВМФ Германіі ў дзвюх сусветных войнах. У тым ліку падчас Першай сусветнай вайны тут базіраваўся Флот адкрытага мора.
У цяперашні час — галоўная ваенна-марская база ФРГ на Паўночным моры і трэці па памеры порт (пасля Гамбурга і партовай групы Брэмена і Брэмергафена), са спецыялізацыяй на перавалцы нафтапрадуктаў.