Віленская канферэнцыя (літ.: Vilniaus konferencija) — з’езд літоўскіх дэлегатаў у Вільні18—23 верасня1917 г.
Арганізацыя канферэнцыі
13 мая1917 г. генерал Эрых Людэндорф даў дазвол стварыць літоўскую раду, аднак не акрэсліў яе паўнамоцтваў[1]. Нямецкая ваенная адміністрацыя згадзілася склікаць літоўскую канферэнцыю ў Вільні, якая склікала б раду. Арганізацыйны камітэт, які складаўся з 5 віленскіх дзеячаў і 16 прадстаўнікоў з правінцыі, сабраўся 1 — 4 жніўня1917 г. і пастанавіў склікаць канферэнцыю 18 верасня. Быў абраны таксама Выканаўчы камітэт у складзе:
Былі ўзгоднены ўмовы, якім мусілі адпавядаць дэлегаты на канферэнцыі: узрост — большы за 25 гадоў, адпаведны інтэлектуальны ўзровень і прыхільнасць да ідэі адбудовы незалежнай Літвы, затон не патрабавалася ведаць літоўскую мову.
Канферэнцыя
Канферэнцыя працягвалася з 18 да 23 верасня 1917 г. На паседжанні ў тэатры на Пагулянцы з 264 запрошаных прадстаўнікоў з’явіліся 214 чалавек. Старшынёй канферэнцыі быў абраны Ёнас Басанавічус Праграма паседжанняў ахоплівала чатыры найважнейшыя пытанні:
палітычная будучы Літвы;
літоўска-нямецкія стасункі;
пытанні нацыянальных меншасцей;
выбар Літоўскай Рады.
Дэлегаты ў аднагалосна прынятай рэзалюцыі выступілі за пабудову незалежнай дэмакратычнай дзяржавы ў этнаграфічных межах з невялікімі папраўкамі, якія ўлічвалі эканамічны фактар. Нацыянальным меншасцям гарантаваліся культурныя правы. Юрыдычныя падставы дзяржавы і дачыненні з іншымі дзяржавамі мусіў вызначыць скліканы ў Вільні Устаноўчы сход. У нямецкім пытанні была выказана згода на цесны палітычна-эканамічны саюз пры ўмове прызнання Германіяй незалежнасці Літвы яшчэ да склікання мірнай канферэнцыі [2].
На канферэнцыі было прынята рашэнне абраць з ліку ўдзельнікаў 20-асабовую Літоўскую Раду. 21 верасня былі абраныя члены Тарыбы, з якой праз два дні быў выбраны Прэзідыум. Удзельнікі канферэнцыі паслалі тэлеграму галоўнакамандуючаму нямецкіх войск на Усходзе з паведамленнем аб стварэнні Літоўскай Рады [3].