Родавая назва Hesperis паходзіць ад грэчаскага слова вечар, і назва была, верагодна, дадзена за тое, што пах кветак становіцца больш прыкметным бліжэй да вечара[5].
Двугадовыя ў культуры або кароткажывучыя шматгадовыя расліны вышынёй 30—100 см. Сцябло прамастойнае, галінастае ў верхняй частцы. Лісце простае, зубчастае, апушанае, на кароткіх чаранках. Кветкі ліловага або бэзавага колеру. Плод — стручок.
Распаўсюджанне
Растуць на тэрыторыі Еўразіі і культывуюцца ў многіх іншых раёнах свету за іх прывабныя, вяснова-квітнеючыя кветкі. У некаторых з гэтых абласцей, від здзічэў і стаў пустазеллем.