Вуліца Вільямса — вуліца ў мікрараёне Мінск-Свет Кастрычніцкага раёна Мінска, названая ў гонар вучонага В. Р. Вільямса[1][2].
Гісторыя
Да пачатку будаўніцтва ў раёне старога аэрапорта Мінска вуліца ўяўляла сабой сядзібную забудову побач з гэтым аэрапортам. У 2014 г. было прынята рашэнне аб зносе прыватнага сектара гэтай вуліцы пад шматпавярховую забудову мікрараёна Мінск-Свет, жыхары вуліцы пісалі скаргі ў 2015—2017 гг. і судзіліся з Мінгавыканкамам у 2017—2020 гг., каб захаваць забудову вуліцы некранутай, але практычна беспаспяхова[3][4]. У цяперашні час вуліца ўяўляе сабо невялікі праезд побач з вул. Л. Шчамялёва.
Славутасці
- Прыватны батанічны сад дома 19 з унікальнымі раслінамі[5], знішчаны падчас ліквідацыі сядзібнай забудовы.
Крыніцы
Спасылкі
|
---|
Асноўныя магістралі | | |
---|
Плошчы | |
---|
Вуліцы і завулкі | |
---|
|