Найчасцей водныя масты будуюць, калі суднаходныканал пракладваецца вышэй за ўзровень ракі ці іншага каналу. Таксама такі мост можа перасякаць не адзін, а некалькі каналаў, пры гэтым ніжні канал таксама можа выкарыстоўвацца для суднаходства.
Некаторыя дастаткова шырокія акведукі таксама могуць выкарыстоўвацца ў якасці водных мастоў.
Каля моста можа быць пабудаваны суднапад’ёмнік або шлюз для пераходу на ніжні водны шлях.