Плошча Вечалля складае 1,36 км². Найбольшая глыбіня возера — 35,9 м. Даўжыня 3,68 км, найбольшая шырыня 0,48 км. Даўжыня берагавой лініі 8,2 км. Аб’ём вады ў возеры складае 25,1 млн м³, плошча вадазбору 37,2 км².
Катлавіна возера моцна выцягнутая з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Схілы катлавіны маюць вышыню 10—15 м, разараныя. На паўднёвым усходзе вышыня схілаў складала 2—4 м. Берагі высокія, на паўночным усходзе і паўднёвым захадзе на асобных участках нізкія. Дно вадаёма карытападобнае. Ложа возера складаецца з 2 упадзін глыбінёй 33,4 і 35,9 м, якія раздзелены між сабой невысокім падняццем. Зона мелкаводдзя мае шырыню 5—15 м. Возера мезатрофнае. Расліннасць займае 5 % плошчы паверхні возера. Прыбярэжная расліннасць пашыраная да глыбіні 3 м, шырыня прыбярэжнай паласы складае 5—30 м.
У возера ўпадаюць 4 ручаі, у тым ліку ручай з возера Доўжына. Выцякае ручай у возера Ваўчо.
Возера Вечалле ўваходзіць у курортную зону «Ушачы». Каля возера знаходзіцца санаторый «Лясныя азёры»[1].
Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. В 5-ти т. Т. 2 (руск.) / Ред. колл.: П. У. Бровка и др. — Мн.: Гл. ред. Белорус. Сов. Энциклопедии, 1979. — Т. 2. — 768 с. — 50 000 экз.
Республика Беларусь. Витебская область. Ушачский район: карта. Ушачи: план (руск.) / Редактор: С. Н. Саратова. — Мн.: Белкартография, 2012. — 3 000 экз.