Сын архітэктара Ота Марха і ўнук фабрыканта Эрнста Марха. Пачынаючы з 1912 года вывучае архітэктуру ў Вышэйшай тэхнічнай школе Дрэздэна, затым вучыўся ў Вышэйшай тэхнічнай школе Берлін-Шарлотэнбурга. У 1914 годзе сыходзіць салдатам-добраахвотнікам на фронт, дэмабілізуецца ў 1918 годзе ўжо афіцэрам і ў 1919 годзе заканчвае сваю архітэктарскую адукацыю.
З 1923 года Марх працуе ў будупраўленні Рэйхсбанка над праектам жылога квартала ў Берліне для банкаўскіх служачых. З 1925 года ён працаваў самастойна. З 1926 Вернер Марх становіцца членам Саюза Нямецкіх архітэктараў.
У 1930 годзе ён абіраецца старшынёй зямельнай акругі Саюза «Брандэнбург». 1 мая 1933 года Марх уступае ў НСДАП, затым становіцца членам арганізацыйнага камітэта Алімпійскіх гульняў 1936 года ў Берліне, на якіх у Конкурсе мастацтваў заваёўвае залаты медаль (намінацыя — горадабудаўнічыя праекты) і сярэбраны медаль (намінацыя — архітэктурныя праекты). Найвядомым збудаваннем Марха з’яўляецца Алімпійскі стадыён у Берліне.
У 1936 годзе Адольф Гітлер прысвоіў Марху званне прафесара архітэктуры, ён становіцца членам Акадэмій мастацтваў у Берліне і ў Мюнхене. У гады Другой сусветнай вайны Марх служыць штабс-афіцэрам у абверы ў Вільгельма Канарыса, пазней ён рэферэнт Генеральнага штаба групы войскаў у Італіі.
Пасля заканчэння вайны Марх кіраваў аднаўленнем Сабора і Ратушы ў Міндэне. У 1948 годзе ён уступае ў адноўлены Саюз нямецкіх архітэктараў, займае ў ім розныя пасады. З 1953 — прафесар Вышэйшай тэхнічнай школы ў Берліне, працуе тут да сыходу на пенсію ў 1960 годзе. З 1955 Марх — член Нямецкай Акадэміі горадабудаўніцтва. З 1962 года — ганаровы сенатар Вышэйшай тэхнічнай школы Берліна; ганаровы грамадзянін горада Міндэна (з 1973 года).
Зноскі
↑ абWerner March // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.