Вепш (па-старабеларуску Вепр[крыніца?], пол.: Wieprz) — рака ва ўсходняй Польшчы, правы прыток Віслы. Даўжыня ракі складае 303 км, а плошча басейна — 10,4 тыс. км². Пачатак бярэ з ваколіцаў Тамашава Любэльскага на ўсходніх склонах узвышша Расточча, у вярхоўях перасякае Люблінскае ўзвышша, далей цячэ па нізіне ў забалочанай раўніне, а ўпадае ў Віслу ў Дэмбліне. Злучаецца з Кшной праз канал Вепш-Кшна.
Спасылкі