У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Касцевіч.
Ва́цлаў Ста́нкавіч Касце́віч герба «Ляліва» (каля 1448[5] — 1532) — маршалак гаспадарскі[6][7] (1509), староста кобрынскі (1519).
Бацька — Станка Касцевіч, намеснік ковенскі. Брат — Януш, ваявода віцебскі, пасля падляшскі.
У 1501 або 1502 годзе Вацлаў ажаніўся з кобрынскай княгіняй Ганнай, былой жонкай Фёдара Бельскага. Жонка перайшла з праваслаўя ў каталіцтва і фундавала разам з мужам пабудовы ва ўладаннях каталіцкіх цэркваў[8]. У 1512 годзе іхнія правы на Кобрын былі пацверджаныя вялікім князем[9].
Па смерці Ганны, апошняй прадстаўніцы роду Кобрынскіх, атрымаў у арэнду кобрынскія землі. У 1522 годзе збудаваў у Дабучыне (цяпер Пружаны) каталіцкую царкву Свв. Жыгімонта і Вацлава. У 1528 годзе ставіў у войска Вялікага Княства Літоўскага 41 вершніка[10][11].
Ад другога шлюбу з нейкай Ганнай меў сына і дачку. Сын Пётр памёр у маладым узросце. Дачка Дарота была жонкай князя Яраслава Галоўчынскага (у шлюбе мелі 3 сыноў і некалькіх дачок), а з 1569 года — Станіслава Давойны, ад якога мела яшчэ дачку[12]. Памерла ў 1571 годзе.
Крыніцы
Літаратура
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|