Ваверскі сельсавет

Ваверскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Лідскі раён
Уключае 28 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Ваверка
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 1 400
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 4

Ва́верскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лідскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Ваверка.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Лідскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Мейраўскага сельсавета[1]. У 1976 годзе ў склад сельсавета з Тарноўскага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (вёскі Бабоўцы, Кадзішкі, Касілаўцы, Мыто, Навасёлкі, Падальхоўка і Янаўляны)[2]. 16 сакавіка 1987 года скасавана вёска Багданаўшчына (злілася з вёскай Альхоўка)[3]. 29 верасня 2005 года ў склад Тарноўскага сельсавета перададзена вёска Бабоўцы[4].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1811 чалавек[5], з іх 74,9 % — палякі, 19,8 % — беларусы, 4,7 % — рускія[6]; паводле перапісу 2019 года — 1400 чалавек[7].

Крыніцы

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнні выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 снежня 1975 г. і 23 лютага 1976 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 8 (1490).
  3. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 16 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  4. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 29 сентября 2005 г. № 147 О решении вопросов административно-территориального устройства Лидского района
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.