Бі́тва ля во́страва І́мбрас — марскі бой паміж флатамі Вялікабрытаніі і Асманскай Імперыі падчас Першай сусветнай вайны.
Адбыўся 20 студзеня 1918 года, калі Асманская эскадра атакавала Брытанскі флот ля вострава Імбрас у Эгейскім моры. Сыход брытанскіх цяжкіх караблёў дазволіў асманскім (фактычна - нямецкім) лінейнаму крэйсеру «Явуз Султан Сялім» (Гэбен) і лёгкаму крэйсеру «Мідзілі» (Брэслаў) патапіць некалькі варожых караблёў перад атакай на брытанскую ваенна-марскую базу на востраве Мудрас. Нягледзячы на паспяховыя баявыя дзеянні і знішчэнне некалькіх брытанскіх караблёў ля вострава Імбрас, «Явуз Султан Сялім» і «Мідзілі» патрапілі ў міннае поле. «Мідзілі» патануў, а «Явуз Султан Сялім» быў моцна пашкоджаны.