Бітва за Дэрну — баі за авалоданне горадам Дэрна з лютага 2018 па люты 2019 года.
Ход бітвы
5 лютага 2018 года вайскоўцы Лівійскай нацыянальнай арміі пачалі аперацыю супраць баевікоў у партовым городзе Дэрна на ўсходзе Лівіі. Пасля 5 тыдняў баёў, 19 сакавіка, ЛНА пацярпела паражэнне ў сутыкненнях з джыхадзістамі. Вайскоўцы адступілі з пазіцый, пакінуўшы ворагу некаторую колькасць тэхнікі[10].
4 красавіка ўспыхнуў бой у паўднёвай Дэрне пасля нападу з боку тэрарыстычнай групоўкі «Савет Шуры» на пазіцыі сіл хафтараўцаў у Дахарэ Аль-Хамар. Рэгулярная армія адбіла атаку.
8 мая сілы ЛНА пачалі штурм Дэрны, з мэтай поўнага вызвалення горада[11]. 15 мая байцам Хафтара атрымалася заблакаваць усходнія падыходы да Дэрны. Войскі таксама здолелі захапіць трафеі, уключаючы некалькі лёгкіх ракет і адзін танк[12]. 16 мая Лівійская нацыянальная армія зноў пацярпела паражэнне ў баях з джыхадзістамі і адступіла. Праз два дні пачаўся новы штурм. ЛНА здолела зламаць знешнюю лінію абароны ісламістаў[13].
2 чэрвеня ВПС нанеслі авіяўдары па складах зброі, якія належалі баевікам «Савета шуры маджахедаў Дэрны»[14].
У чэрвені, падчас баёў у Дэрне, узяты ў палон Абу Саф’ян бен Каму — адзін з кіраўнікоў тэрарыстычнай арганізацыі «Аль-Каіда»[15].
28 чэрвеня лівійскім нацыянальная армія абвясціла аб поўным вызваленні ад баевікоў горада Дэрна, аднак баі працягваліся[16]. Атрады баевікоў змагаліся да 11 лютага 2019 года, хаваючыся ў старажытнай частцы горада.
Заўвагі
Спасылкі