Бірманскі кот — парода даўгашэрсных катоў, выведзеная ў Бірманскіх будысцкіх храмах. У 1919 годзе вывезеная ў Францыю.
Вонкавы выгляд
Бірманскі кот — вынік скрыжавання сіямскіх і персідскіх катоў. Аднак, у адрозненне ад калар-пойнтаў, плямы ў бірманскіх катоў ёсць толькі на пысе і на хвасце. Хвост у бірманскіх катоў заўжды крыху прыпадняты.
Нораў
Любіць гаспадароў і дзяцей, цікаўны, але троху ўпарты, калі хоча зрабіць нешта, а яму не дазваляюць. Не любіць сцюжу, хаваецца ад яе туды, дзе цяплей. Палохаецца незнаёмцаў.