Нарадзіўся і жыў Більба ў даволі паважанай хобіцкай сям’і Торбінсаў. Але аднойчы, у «Хобіце» аб гэтым расказваецца, да яго падыйшоў Гандальф, і прапанаваў прыняць удзел у вялікім падарожжы. На наступны дзень да Більба прыйшло трынаццаць гномаў, якія расказалі яму пра дракона, які засеў у Адзінокай гары (Эрэборы), і што ён павінен ім дапамагчы, як узломшчык. На гэтым добрае меркаванне іншых хобітаў аб Більба Торбінсе знікла. На наступную раніцу ён, забыўшыся аб усім, пайшоў у падарожжа. Там ён прайшоў праз вялікую колькасць прыгод, дапамог перамагчы драконаСмога і прыняў удзел у бітве Пяці Воінстваў. Па дарозе да гары ён знайшоў Пярсцёнак Усяўладдзя, які «збег» ад Горлума. Вярнуўшыся ў Шыр, ён напісаў кнігу пра свае прыгоды.
Пярсцёнак працягнуў яго жыццё, і праз 60 гадоў, калі яму ўжо было 111, Більба перадаў яго свайму пляменніку Фрода Торбінсу, а сам вырашыў пайсці яшчэ раз паглядзець на Адзінокую гару і назаўжды пасля гэтага застацца ў Раздоле. Свой 111-ты дзень нараджэння ён адзначыў самым пышным чынам, запрасіў не толькі ўсіх сваіх бясконцых родзічаў, але і практычна ўвесь Шыр. Нават тыя, каму не былі прысланы запрашэнні, прыйшоўшы, атрымалі цёплы прыём.
Прайшоў яшчэ некаторы час, і ён пачаў старэць. Пасля знішчэння Пярсцёнкаэльфы, якія ўплывалі з Шэрай Гавані за мора, узялі яго, як свайго сябра, з сабой, і ён разам з Фрода паплыў у Валінор.