Брытанская Мала́я[1] — умоўная абагульненая назва сукупнасці Стрэйтс-Сетлментса, Федэратыўных Штатаў Малаі і нефедэратыўных штатаў (дзяржаў), якія знаходзіліся пад пратэктаратам Вялікабрытаніі. У афіцыйных дакументах назва не выкарыстоўвалася, бо тэрыторыі, якія яе складалі, не ўтваралі аднаго цэлага.
Перад Другой сусветнай вайной Брытанская Малая падраздзялялася на наступныя адміністрацыйныя адзінкі:
Малайскую федэрацыю (Федэратыўныя Штаты Малаі), у якую ўваходзілі дзяржавы Перак, Селангор, Негры-Сембілан і Паханг; кантроль над гэтымі дзяржавамі ажыццяўлялі англійскія рэзідэнты, што знаходзіліся пры дварах кіраўнікоў дзяржаў;
чатыры паўночныя малайскія дзяржавы, якія не ўвайшлі ў федэрацыю — Кедах, Перліс, Келантан і Трэнгану — і Джахор, які знаходзіўся на поўдні; у гэтых дзяржавах брытанскую карону прадстаўлялі саветнікі, якія фактычна мелі такую самую ўладу, як і рэзідэнты.