Блэндар[1][2] таксама Збівач[3] (англ.: Blender — змяшальнік[4]) — электрапрыбор, прызначаны для драбнення ежы[5], прыгатавання эмульсій, пюрэ, узбівання напояў[6], мусаў і г. д.[7], а таксама колкі лёду.
Гісторыя
Блэндар вынайшаў у 1922 годзе амерыканец Стывен Паплаўскі[8]. Ён разлічваў з дапамогай сваёй прылады аўтаматызаваць вытворчасць газіроўкі з сіропам. Першыя блэндары ўяўлялі сабой чару на падстаўцы, у якой круціўся нож у выглядзе прапелера, і ўмелі толькі змешваць.
У 1935 годзе амерыканец Фрэд Осіус палепшыў блэндар Паплаўскага, зрабіў яго стацыянарным і здольным не толькі змешваць, але і рэзаць інгрэдыенты да стану пюрэ.
Віды блэндараў
Існуе два варыянты блэндара:
Стацыянарны. Звычайна ўяўляе сабой размешчаны на ўстойлівай падстаўцы корпус, усярэдзіне якога размешчаны электрарухавік — прывад блэндара, на які зверху адзяваецца спецыяльная вузкая і высокая чаша з вечкам, усярэдзіне якой размешчаны лопасцевы нож.
Пагружаны. Ручны высакахуткасны асадкавы міксер, абсталяваны замест венцаў для ўзбівання адной лопасцевай асадкай-нажом. Але ў гэты час выкарыстоўваюцца разнастайныя асадкі і чары для драбнення, змешвання, узбіцця. Хутка змяніць асадкі дазваляе адмысловы фіксатар на маторнай частцы, што дазваляе зрабіць дадзены прыбор шматфункцыянальным.
Спецыяльная насадка-блендар уваходзіць у склад прыстасаванняў кухонных камбайнаў.