Бернхард Алоіз фон Гудэн (ням.: Johann Bernhard Aloys von Gudden; 7 чэрвеня 1824, Клевэ — 13 чэрвеня 1886) — нямецкі псіхіятр, заснавальнік мюнхенскай псіхіятрычнай школы.
Прафесар псіхіятрыі ў Цюрыхскім, затым у Мюнхенскім універсітэце, сярод яго вучняў і асістэнтаў былі Эміль Крэпелін і Оскар Паніца. Спалучаў клінічныя даследаванні з вывучэннем анатоміі галаўнога мозгу. Выдаваў часопіс «Archiv für Psychiatrie» з 1868.
Вядомы як кіраўнік камісіі, якая дыягнаставала вар'яцтва баварскага караля Людвіга II, і быў знойдзены мёртвым разам з ім на беразе Штарнбергскага возера.
Зноскі
| |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|