Берна́рд Дэскло́т (катал.: Bernat Desclot) — каталонскілетапісец, вядомы сваім апісаннем кароткага панавання Педра III Арагонскага (1276-85). Яго твор(катал.) (бел. склаў адну з чатырох частак «Вялікіх каталонскіх хронік(катал.) (бел.», на якія абапіраюцца сучасныя гісторыкі пры звароце да палітычнага і ваеннага жыцця Каралеўства Арагона і Княства Каталоніі ў XIII—XIV стагоддзях[заўв 1], у тым ліку «Арагонскі крыжовы паход». Хоць «Хроніка» Дэсклота пачынаецца ад XI стагоддзя, аднак найбольшую цікавасць уяўляюць менавіта падзеі пры памяці летапісца. Бернард напісаў свой твор у стылі рыцарскага раману, і ён разбаўлены драматычнымі маналогамі галоўных персанажаў і захоплівальнымі эпізодамі, напрыклад пра ўцёкі Педравага брата, Хаймэ II, з фартэцыі Перпіньян праз каналізацыю.
Уласна пра Бернарда не захавалася ніякіх звестак, акрамя тых невялічкіх, што можна пачарпнуць з «Хронікі».