Бе́лая Арда́, або Ак-Арда (наг.: Аk-Орда, каз.: Ақ-Орда) — частка Улуса Джучы ў XIII—XV стст.
Паняцце
У гістарыяграфіі няма адзінага меркавання аб тым, што варта разумець пад дадзеным тэрмінам, таму што ў сярэдневяковых крыніцах маюцца супярэчлівыя звесткі. Паводле традыцыйнага пункта гледжання, які распаўсюджаны ва ўсходнеславянскай гістарыяграфіі і ўзыходзіць да рускіх летапісаў, пад Ак-Ардой разумеецца заходняя частка Залатой Арды, якая кіравалася Батыем і яго нашчадкамі — Джучыдамі правага крыла[1]. Гэта значыць пад Белай Ардой разумеецца Залатая Арда ў вузкім сэнсе, як старэйшы ўлус, які кіруецца ханамі з Сарая, у залежнасці ад якога знаходзілася Русь. Пасля згасання дынастыі Батыя ў 1360-х гг. у час «Вялікай Замятні» ўлада перайшла да ўсходніх Джучыдаў (Сіняй Арды), нашчадкаў брата Батыя — Шыбана.
Частка гісторыкаў лічыць, што Белая Арда, наадварот, адпавядае ўсходняй частцы ўлуса Джучы, а Сіняя Арда — заходняй[2]. У Казахстане распаўсюджаным з'яўляецца трэці пункт гледжання, паводле якога падзел на Белую і Сінюю Арду адносіцца толькі да ўсходняй часткі ўлуса Джучы. Адпаведна, пад Белай Ардой разумеецца ўлус старэйшага сына Джучы Арду Ічэна на тэрыторыі паміж Іртышом і Сырдар'яй (гл. Улус Арда-Эджэна), і яна разглядаецца як ядро сучаснай казахскай дзяржавы[3]. Сталіца — горад Сыгнак[4].
Гэтак жа існуе версія Г. А. Фёдарава-Давыдава пра другасны падзел улусаў. Паводле яго меркавання, было дзве Белыя Арды і дзве Сінія Арды. Гэты пункт гледжання падтрымалі В. В. Трапаўлаў[ru] і К. А. Пішчуліна[ru]
Тэрытарыяльны ахоп
У цюркскіх мовах слова «ак» азначае «белы», «свяшчэнны», слова «кок» абазначае спектр колераў ад цёмна-сіняга да светла-блакітнага. Кітайцы дзеляць свет на 5 каляровых гам: поўнач — чорны, усход — зялёны (сіні), захад — белы (свяшчэнная краіна), поўдзень — чырвоны і залатая (жоўтая) сярэдзіна. У сваю чаргу блакітны — гэта колер неба, г. зн.Тэнгры, вышэйшага бажаства цюркаў і манголаў.
Ак Арда была падзелена на дзве часткі: заходнюю — Паўночнае Прычарнамор'е, Крым, і Падонне, якая стала ўладаннем Курэмсы, Нагая, і ўсходнюю — Паволжа, Паўночны Каўказ, якая стала ўладаннем Батыя, Берке і іншых Джучыдаў. Улусы Батыя і Берке былі ў часы кіравання Берке аб'яднаны ў адзіны ўлус.
Зноскі
Спасылкі