Беларускія могілкі — праваслаўныя могілкі ў Іст-Брансуіку (англ.) ( бел. , штат Нью-Джэрсі , ЗША . Належаць да парафіі Жыровіцкай Божай Маці, царква якой знаходзіцца ў Хайленд-Парку , за 10 кіламетраў ад могілак[ 1] .
Дзялянка плошчай 3,5 акры была выкуплена пад могілкі ў 1959 годзе[ 1] . У асяроддзі беларускай эміграцыі існаваў раскол паводле палітычна-грамадскай прыналежнасці, таму ў Саўт-Рыверы хавалі і хаваюць прыхільнікаў БЦР , у Іст-Брансуіку прыхільнікаў Рады БНР [ 2] [ 3] . На могілках хаваюць не толькі праваслаўных беларусаў з парафіі Жыровіцкай Божай Маці, але і з усіх ЗША і Канады , а таксама беларусаў-каталікоў . Агульная колькасць пахаванняў складае каля сотні, што робіць могілкі ў Іст-Брансуіку найбуйнейшымі беларускімі могілкамі ў ЗША[ 1] .
Пахаваныя на могілках
Магіла Вінцэнта Жук-Грышкевіча і яго жонкі Раісы
Аляксандр Орса [ 1] (1896—1959) — беларускі грамадска-палітычны і культурны дзеяч, педагог.
Уладзімір Другавец (1923—1961) — беларускі грамадскі дзеяч у Аргенціне.
Аляксандр Махноўскі (1902—1967) — беларускі настаўнік, грамадскі дзеяч.
Васіль (Тамашчык) (1900—1970) — беларускі грамадскі і рэлігійны дзеяч, архіепіскап БАПЦ.
Віктар Войтанка (1912—1972) — беларускі грамадскі дзеяч, лекар, святар.
Язэп Гладкі (1890—1972) — беларускі грамадскі дзеяч, фалькларыст, этнограф.
Лявон Савёнак (1897—1974) — беларускі пісьменнік і журналіст.
Філарэт Родзька (1890—1977) — беларускі грамадскі і ваенны дзеяч, настаўнік.
Рыгор Крушына [ 1] (1907—1979) — беларускі паэт, празаік, крытык.
Станіслаў Іосіфавіч Станкевіч (1907—1980) — беларускі грамадскі дзеяч, навуковец.
Леанід Галяк (1910—1980) — беларускі грамадскі дзеяч, юрыст.
Апалонія Савёнак-Раткевіч (1901—1982) — беларускі педагог, пісьменніца.
Марыя Станкевіч (1900—1983) — беларуская грамадская дзяячка чэшскага паходжання. Жонка Яна Станкевіча .
Андрэй (Крыт) (1901—1983) — рэлігійны і грамадскі дзеяч, іерарх БАПЦ[ 1] .
Галіна Орса (1930—1984) — беларуская грамадска-культурная дзяячка, педагог.
Вітаўт Тумаш [ 1] (1910—1988) — беларускі грамадскі дзеяч, лекар, скарыназнавец.
Аляксандр Стагановіч (1890—1988) — беларускі грамадскі і палітычны дзеяч .
Часлаў Ханяўка (1909—1988) — беларускі грамадскі дзеяч.
Вінцэнт Жук-Грышкевіч (1903—1989) — Старшыня Рады БНР (у эміграцыі)[ 1] .
Міхась Міцкевіч (1897—1991) — беларускі грамадскі і культурны дзеяч. Малодшы брат Якуба Коласа .
Васіль Стома (1911—1992) — беларускі пісьменнік і грамадскі дзеяч.
Пётр Конюх [ 1] (1910—1994) — беларускі оперны спявак.
Антон Адамовіч [ 1] (1909—1998) — беларускі літаратуразнавец, гісторык, публіцыст, празаік, доктар філалогіі.
Міхась Рагуля (1914—2002) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч.
Мікалай (Мацукевіч) (1917—2002) — мітрапаліт БАПЦ[ 1] .
Зора Кіпель [ 1] (1927—2003) — беларуская грамадская дзяячка, літаратуразнавец, публіцыстка.
Браніслаў Даніловіч (1908—2003) — храніст 1-га Беларускага штурмавога ўзводу , беларускі грамадскі дзеяч у ЗША.
Францішак Бартуль (1918—2005) — беларускі грамадскі дзеяч.
Яніна Каханоўская (1905—2005) — беларуская грамадская дзяячка.
Вера Бартуль (1930—2006) — беларуская грамадская дзяячка.
Ізяслаў (Бруцкі) (1926—2007) — мітрапаліт БАПЦ .
Кастусь Мерляк (1919—2007) — беларускі грамадскі дзеяч на эміграцыі.
Язэп Сажыч (1917—2007) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч, вайсковец.
Раіса Жук-Грышкевіч (1919—2009) — беларуская грамадская дзяячка.
Барыс Данілюк (1923—2011) — беларускі грамадскі дзеяч у ЗША.
Антон Шукелойць (1915—2017) — беларускі грамадскі дзеяч у ЗША.
Вітаўт Кіпель [ 4] (1927—2022) — беларускі грамадска-культурны эміграцыйны дзеяч, гісторык.
Янка Запруднік (1926—2022) — беларускі грамадскі дзеяч у ЗША, гісторык, палітолаг.
Зноскі
Спасылкі