Белазоры
Герб «Вянява»
Белазоры (Монтвіды-Белазоры ) — шляхецкі род герба «Вянява ». Паводле некаторых гісторыкаў, паходзілі ад
роду Саковічаў . Асноўныя маёнткі мелі ў Жамойці і Полацкім ваяводстве .
Падзяліліся на лініі: грынкішкаўскую (войтаўскую), уіцкую (кашталянскую), голнеўскую (пашушнянскую), на Кулігах (Браншчына)[ 1] .
Вядомыя асобы
Ян Войцехавіч — ротмістр каралеўскі (1550), стражнік Вялікага Княства Літоўскага.
Станіслаў — сын Яна Войцехавіча. Паборца вількамірскі (1578), стольнік упіцкі (1584), суддзя земскі ўпіцкі (1589), падкаморы ўпіцкі (1593). Маршалак сойма Рэчы Паспалітай (1605), маршалак Трыбунала ВКЛ (1605).
Габрыэль — Падкаморы упіцкі (1625), староста навамлынскі (1629). Жанаты з Хрысцінай Астроўскай.
Казімір Кароль — Староста новамлынскі з 1628 , падстолі ўпіцкі ў 1650—1657, маршалак упіцкі ў 1657—1664, кашталян віцебскі ў 1664—1667, ваявода менскі ў 1667—1680; пасол на соймы 1648 i 1661 , дэпутат Трыбунала ВКЛ у 1666 —1667 .
Крыштоф — Упіцкі падстолі з 1657 , харунжы з 1663 і маршалак з 1671 , вялікі харунжы літоўскі з 1683 ; каралеўскі палкоўнік, староста упіцкі з 1676 , кярсноўскі i віштынецкі; пасол на соймы 1667 i 1674 .
Юрый — упіцкі падстолі (1721), стольнік упіцкі (1735), суддзя земскі (1739), войскі упіцкі (1756), пасол соймавы. Служыў пры двары Міхала Казіміра Радзівіла .
Станіслаў — Вількамірскі падсудак , суддзя земскі з 1649 , падкаморы ўпіцкі , кашталян мсціслаўскі з 1662 ; пасол на соймы 1648 , 1649 , 1655 .
Крыштоф — маршалак земскі упіцкі з 1628 , староста абельскі; пасол на соймы 1629 , 1632 , 1633 , 1638 , 1643 , маршалак Трыбунала ВКЛ у 1628 і 1640 .
Юрый — каралеўскі сакратар, пісар скарбовы літоўскі , канонік віленскі , пробашчам капліцы Святога Казіміра ў Віленскай кафедры , рэгент меншай канцылярыі ВКЛ (1650 —1655 ), кусташ віленскі (ад 1652 ).
Соф’я — пастрыглася ў манашкі.
Ян Кароль — Кусташ віленскі, каралеўскі сакратар, да 1630 рэгент меншай канцылярыі ВКЛ , рэферэндар духоўны ВКЛ з 1630 .
Юрый Войцехавіч — суддзя земскі віленскі (1569).
Марцыян — рэлігійны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага .
Крыштоф (?—1741) — канонік віленскі, канцлер віленскай і смаленскай капітул. Адзін з лідараў антысапегаўскага саюза шляхты ў феадальную вайну 1697—1702 гадоў .
Літаратура
Boniecki, A. Herbarz polski. Cz. 1, T. 1. Wiadomości historyczno-genealogiczne o rodach szlacheckich / ułożył i wydał Adam Boniecki. — Warszawa: skład główny Gebethner i Wolff; Kraków: G. Gebethner i Sp., 1901. — [4], IX, [1], 385, V stron: ilustracje.
Boniecki, A. Poczet rodów w Wielkiém Księstwie Litewskiém w XV i XVI wieku / ułożył. i wyd. Adam Boniecki. — Warszawa: s.n., 1887. — [4], XV, [1], 425, [1], XLIX, [1] s., [18] k. tabl.
Niesiecki, K. Herbarz polski, powiększony dodatkami z późniejszych autorów, rękopismów, dowodów urzędowych. T. 2 [A—B] / Kasper Niesiecki; red. Jan Nep.[omucen] Bobrowicz. — Lipsk: nakł. Breitkopfa i Haertela, 1839. — 390 s.
Пазднякоў В. Белазоры // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя . У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн. : Беларуская Энцыклапедыя , 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 299. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2 .
Żychliński Т. Złota księga szlachty polskiej. Rocznik 5. Poznań, 1883;
Paчкoў I. Белазоры Гарадзенскай і Віленскай губерняў у XVIII—XX ст. // Герольд Litherland . 2002. № 1— 2.
Крыніцы
Спасылкі