Бе́ат Фойц (ням.: Beat Feuz; нар. 11 лютага 1987, Шангнау, кантон Берн, Швейцарыя) — швейцарскі гарналыжнік, алімпійскі чэмпіён 2022 года ў хуткасным спуску, чэмпіён свету 2017 года ў хуткасным спуску, 4-разовы ўладальнік Малога крыштальнага глобуса ў заліку хуткаснага спуску, шматразовы пераможца этапаў Кубка свету, трохразовы чэмпіён свету 2007 года сярод юніёраў. Найбольш паспяхова выступае ў хуткасных дысцыплінах.