Барыс Аляксандравіч Тураеў (24 ліпеня (5 жніўня) 1868, Навагрудак, Мінская губерня — 23 ліпеня 1920, Петраград) — гісторык, акадэмік Расійскай акадэміі навук (1918), стваральнік расійскай навуковай школы егіпталогіі.
Сярэднюю адукацыю атрымаў у 1-й гімназіі Вільні. Пасля заканчэння (1891) гісторыка-філалагічнага факультэта Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта стажыраваўся і вёў навуковую працу ў музеях Берліна, Парыжа, Лондана, некалькіх гарадоў Італіі.
З 1896 г. выкладаў у Пецярбургскім універсітэце.
З 1912 г. — захавальнік збору егіпецкіх старажытнасцяў Музея вытанчаных мастацтваў у Маскве. Жыў у музеі, займаўся навуковым апісаннем калекцыі і падрыхтоўкай самай першай экспазіцыі Аддзела Ўсходу, што цяпер знаходзіцца ў Эрмітажы.
У 1911 г. выдаў двухтомны курс лекцый «Гісторыя Старажытнага Ўсходу», які прынес яму сусветную славу.
Барыс Тураеў увёў у навуковы абарот мноства літаратурных помнікаў старажытнаегіпецкага пісьменства. Ён быў адным з першых, хто звярнуў увагу на ролю егіпецкага народа ў стварэнні еўрапейскай цывілізацыі.
Крыніцы
- ↑ а б в г Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
Спасылкі
| |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|