Балота Гніення |
---|
Балота Гніення |
Балота Гніення (лац.: Palus Putredinis) — раён месяцавай паверхні, размешчаны паміж кратарам Архімед на паўночным усходзе і Апенінамі на поўдні. З поўначы дадзены раён абмяжоўвае кратэр Аўтоліка, з захаду горы Архімед[1].
Ва ўсходняй частцы Балота Гніення знаходзіцца раён Хедлі-Апеніны, дзе здзейсніў пасадку месяцавы модуль Апалона-15. У гэтай вобласці быў знойдзены адзін з самых вядомых узораў месяцавага грунту, дастаўленых на Зямлю, які атрымаў назву Камень Быцця, узростам 4,1 мільярда гадоў. На прыведзенай фатаграфіі, у ніжняй правай частцы здымка, добра бачная звілістая паласа, якая праходзіць па ўсходнім краю кратэра Хедлі С (Hadley C). Гэта разора Хедлі (Hadley Rille), пакручасты каньён шырынёй ад аднаго да паўтара кіламетраў і глыбінёй каля 400 метраў. У раёне Хедлі-Апеніны астранаўтамі Апалона-15 усталяваная мемарыяльная шыльда з імёнамі загінулых савецкіх і амерыканскіх касманаўтаў. Каля шыльды ляжыць невялікая алюмініевая фігурка астранаўта ў скафандры.
Да поўначы ад Балота Гніення размешчаны заліў Лунніка, дзе здзейсніла жорсткую пасадку Луна-2, першая ў свеце аўтаматычная станцыя, якая дасягнула паверхні Месяца.
Селенаграфічныя каардынаты 27°22′ пн. ш. 0°00′ у. д. / 27,36° пн. ш. 0° у. д. / 27.36; 0G, дыяметр каля 180 км[2].
Зноскі
Спасылкі
|
---|
Акіяны | |
---|
Моры | |
---|
Азёры | |
---|
Залівы | |
---|
Балоты | |
---|
Выключаныя | |
---|
|