Гавораць на балкарскай мове кыпчацкай (заходняй) падгрупы цюркскай групы алтайскай сям’і. Захоўваецца нязначнае дыялектнае чляненне. Пісьмо на аснове кірыліцы. Вернікі — мусульмане-суніты.
Асноўны традыцыйны занятак — адгонная жывёлагадоўля (дробнае і буйна рагатае быдла, коні); займаліся таксама пашавым тэрасавым земляробствам, паляванне. Рамёствы: апрацоўка воўны, ткацтва (у жанчын); апрацоўка металу, скуры, драўніны (у мужчын). Традыцыйнае жытло — каменная сакля з плоскім земляным дахам альбо 2-скатным дахам.