Балгарскі нацыянальны рух традыцыйна дзеляць на тры перыяды: ранні ад XVIII да пачатку XIX стагоддзя, сярэдні ад часу пачатку асманскіх рэформаў1820-х гадоў да 1850-х гадоў (Крымскай вайны) і позні ад Крымскай вайны да вызвалення Балгарыі ў 1878 годзе.
Эпоха характарызавалася ўздымам нацыяналізму, павышэннем цікавасці да свайго гістарычнага мінулага, фарміраваннем сучаснай літаратурнай мовы. Зараджаліся новыя формы культурнай дзейнасці — свецкія школы, чыталішты, аматарскія тэатры. З’яўляліся першыя навучальныя дапаможнікі, газеты і часопісы на балгарскай мове. Першапачаткова яны друкаваліся ў Румыніі і Аўстра-Венгрыі, а пазней і ў Асманскай імперый.